Як зарэгістраваць Асабісты кабінет?
Асабісты кабінет

Як зарэгістраваць Асабісты кабінет?

На вызначаны вамі ў дагаворы карыстання платнай дарогай адрас электроннай пошты быў адпраўлены электронны ліст з данымі для доступу ў Асабісты кабінет (ID кліента і пароль).

Калі вы не вызначылі ў дагаворы адрас электроннай пошты ці хочаце выкарыстаць іншы адрас, вы можаце самастойна стварыць Асабісты кабінет на сайце www.beltoll.by ва ўкладках «Уваход у Асабісты кабінет — Зарэгістравацца зараз».

Пасля рэгістрацыі адраса электроннай пошты на яго прыйдзе ліст-паведамленне з данымі для доступу ў Асабісты кабінет (ID кліента (лагін) і пароль). Для ўваходу ў Асабісты кабінет неабходна ўвесці атрыманыя ў электронным лісце ID кліента (лагін) і пароль, а таксама праверачны код бяспекі (captcha).

Пасля паспяховага ўваходу вам трэба будзе змяніць імя карыстальніка (ID кліента / лагін), якое вы надалей будзеце выкарыстоўваць для доступу ў Асабісты кабінет. На гэтым этапе пароль мяняць не трэба.

Больш падрабязную інфармацыю аб працы ў Асабістым кабінеце вы можаце атрымаць у раздзеле Дапамога.

Перайсці ў Асабісты кабінет