Аб спыненні дзеяння паліўных карт EuroWag у Беларусі
Асабісты кабінет

Аб спыненні дзеяння паліўных карт EuroWag у Беларусі

Паважаныя карыстальнікі!

Паведамляем Вам пра тое, што эмітэнт паліўных карт EuroWag прыняў рашэнне аб спыненні сваёй дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, у сувязі з чым аплата ў сістэме BelToll картамі EuroWag недаступна. Па пытаннях, звязаных з закрыццём рахункаў і зваротам закладнога кошту за бартавыя прылады, просім звяртацца да Вашага эмітэнта.

Таксама нагадваем, што ўнясенне аплаты па факце за карыстанне платнымі дарогамі ў сістэме BelToll па-ранейшаму магчыма праз наступныя паліўныя карты:

Акрамя гэтага, карыстальнікі сістэмы BelToll маюць магчымасць заключыць перадаплатны дагавор карыстання платнымі дарогамі ў любым пункце абслугоўвання BelToll. Падрабязней даведацца пра працэдуру рэгістрацыі дагавора перадаплаты і неабходныя для гэтага дакументы можна ў раздзеле Сістэма BelToll.