Аб рамонтных работах на станцыі назірання і збору аплаты
Асабісты кабінет

Аб рамонтных работах на станцыі назірання і збору аплаты

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Паведамляем, што з 01:30 1 снежня на станцыі назірання і збору аплаты, размешчанай на 461,1 км трасы М-1 у раёне в. Галубы, праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя работы.

У сувязі з чым магчыма адсутнасць гукавога сігналу пры праездзе пад станцыяй збору аплаты ў абодва бакі. Усім карыстальнікам рэкамендуецца працягваць рух па платнай дарозе.

Калі ў транспартным сродку маецца належным чынам усталяваная прылада электроннай аплаты і на балансе прылады маецца дастатковая колькасць грашовых сродкаў, а таксама пры ўмове выканання  іншых правіл карыстання платнымі аўтадарогамі, парушэнні пры праездзе пад гэтай станцыяй фіксавацца не будуць.

Аб заканчэнні аднаўленчых работ і пачатку работы станцыі ў штатным рэжыме будзе паведамлена дадаткова.