Аб разліках у сістэме BelToll
Асабісты кабінет

Аб разліках у сістэме BelToll

Паважаныя Карыстальнікі!

У сувязі са спыненнем працы міжнародных плацежных сістэм VISA і Mastercard у Расійскай Федэрацыі ў сістэме BelToll зараз адсутнічае магчымасць правядзення аплаты з дапамогай банкаўскіх карт вышэйназваных плацежных сістэм, эмітаваных банкамі Расійскай Федэрацыі.

Заплаціць можна наступнымі спосабамі:

- наяўнымі беларускімі рублямі ў пунктах абслугоўвання;

- банкаўскімі картамі плацежных сістэм «МІР» і «Белкарт»;

- банкаўскімі картамі плацежных сістэм VISA і Mastercard, эмітаванымі банкамі — нерэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі;

- паліўнымі картамі ПЭК «Белаўтастрада» (толькі ў рэжыме аплаты па факце), «Беларуснафта», «Берліё», E100, Shell, DKV.

Просім вас улічваць гэтую акалічнасць.