Аб завяршэнні рамонтных работ на станцыі збору платы
Асабісты кабінет

Аб завяршэнні рамонтных работ на станцыі збору платы

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Паведамляем вам, што 18 студзеня ў 14:32 на станцыі збору платы, размешчанай у раёне 343-га кіламетра аўтадарогі М-1, завяршыліся рамонтна-аднаўленчыя работы.

Станцыя збору платы працуе ў штатным рэжыме.

Нагадваем вам аб неабходнасці забяспечыць наяўнасць прылады электроннай аплаты ў транспартным сродку, яе карэктную ўстаноўку і дастатковую колькасць грашовых сродкаў на балансе, а таксама выконваць іншыя правілы карыстання платнымі аўтадарогамі РБ.