Аб тэхнічных работах на станцыі збору аплаты
Асабісты кабінет

Аб тэхнічных работах на станцыі збору аплаты

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Паведамляем, што з 03:08 29 студзеня па прычыне пашкоджання станцыі збору аплаты, размешчанай на трасе М-1 каля в. Вялікая Ухалода (Барысаўскі р-н), праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя работы. У сувязі з гэтым магчыма адсутнасць гукавога сігналу пры праездзе пад станцыяй збору аплаты ў абодва бакі. Усім карыстальнікам рэкамендуецца працягваць рух па платнай дарозе.

Калі ў транспартным сродку маецца належным чынам усталяваная прылада электроннай аплаты і на балансе прылады маецца дастатковая колькасць грашовых сродкаў, а таксама пры ўмове выканання  іншых правіл карыстання платнымі аўтадарогамі парушэнні пры праездзе пад гэтай станцыяй фіксавацца не будуць.

Аб заканчэнні аднаўленчых работ і пачатку работы станцыі ў штатным рэжыме будзе паведамлена дадаткова.