Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

Для таго, каб карыстацца сеткай платных аўтадарог, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, неабходна абсталяваць транспартны сродак невялікай бартавой прыладай. Пры яе выкарыстанні няма неабходнасці выбару канкрэтнай паласы руху, зніжэння хуткасці або прыпынку ў пунктах спагнання дарожных збораў.

Парталы станцый збору аплаты, устаноўленыя над праезнай часткай, абсталяваныя спецыяльнымі перадатчыкамі. Бартавая прылада дазваляе сістэме ідэнтыфікаваць транспартны сродак, на які распаўсюджваецца абавязак па аплаце за карыстанне платнай аўтадарогай, захоўваць і апрацоўваць атрыманую інфармацыю аб ТС.

Калі транспартны сродак, абсталяваны бартавой прыладай, праязджае пад спецыяльнымі парталамі збору платы, бартавая прылада абменьваецца дадзенымі з перадатчыкамі, устаноўленымі на партале. Спісанне сродкаў з рахунку пацвярджаецца гукавым сігналам.

Атрымаць бартавую прыладу можна будзе пасля рэгістрацыі ТС у сістэме BelToll і ўнясення неабходнага закладу.

Бартавая прылада лёгка ўстанаўліваецца на ўнутраную частку лабавога шкла. Падрабязную інфармацыю па ўстаноўцы вы знойдзеце ў кіраўніцтве карыстальніка, якое ўваходзіць у камплект пастаўкі бартавой прылады. Транспартныя сродкі з металізаваным шклом павінны выкарыстоўваць бартавыя прылады з вонкавай антэнай.

Перад выездам на платны ўчастак дарогі кіроўца павінен пераканацца ў спраўнасці бартавой прылады, праверыўшы яе ў адпаведнасці з парадкам тэхналагічнай эксплуатацыі, а таксама сачыць за яе сігналамі падчас праезду пад станцыямі збору платы.

Бартавыя прылады сілкуюцца ад убудаванай батарэі і не патрабуюць падключэння да крыніцы сілкавання ў аўтамабілі.

Кожная бартавая прылада запісана да канкрэтнага транспартнага сродка і не можа быць выкарыстана на іншым транспартным сродку. Для таго, каб пазбегнуць блытаніны, бартавыя прылады, прызначаныя для эксплуатацыі ў сістэме BelToll, маркіраваныя знакам BY.