Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

У адпаведнасці з п. 37 Палажэння аб парадку спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2013/04/30 № 340 (далей – Палажэнне), кампанія-аператар сістэмы BelToll мае права адклікаць бартавую прыладу для наступнай замены шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на афіцыйным сайце.

Бартавыя прылады павінны быць вернутыя на пункт абслугоўвання кліентаў для наступнай замены на працягу 14 каляндарных дзён. Калі бартавая прылада ў названы тэрмін не будзе вернута, яна будзе заблакавана.

У выпадку несвоечасовага вяртання заблакаванай бартавой прылады, карыстальнік платнай дарогі губляе права на вяртанне закладнога кошту, а таксама на вяртанне астатку сродкаў перадаплаты. Блакаванне бартавой прылады выключае магчымасць яе далейшага выкарыстання для ўнясення платы за праезд. У гэтым выпадку транспартны сродак, на якім ўстаноўлена заблакаваная бартавая прылада, будзе зарэгістраваны як парушальнік і інфармацыя аб ім будзе перададзена ў Транспартную інспекцыю.

Спіс адкліканых бартавых прыладаў