Уладальнікі аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай, не большай за 3,5 т, пасля рэгістрацыі ў сістэме BelToll атрымаюць бартавую прыладу для легкавых аўтамабіляў:
Разам з бартавой прыладай у пункце абслугоўвання кліентаў вадзіцель атрымае:
- кранштэйны для ўстаноўкі бартавой прылады на лабавое шкло,
- сурвэтку для ачысткі лабавога шкла,
- кіраўніцтва карыстальніка.
Бартавая прылада для легкавых аўтамабіляў наладжана і гатова да выкарыстання. Вам трэба толькі ўстанавіць яе на транспартным сродку, як паказана ў кіраўніцтве карыстальніка.
Уладальнікі аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай, большай за 3,5 т, атрымаюць бартавую прыладу для грузавых аўтамабіляў:
У каробцы з бартавой прыладай знаходзяцца:
- бартавая прылада,
- кіраўніцтва карыстальніка,
- наклейка з кароткімі інструкцыямі для размяшчэння на пярэдняй частцы бартавой прылады,
- сурвэтка для ачысткі лабавога шкла аўтамабіля перад устаноўкай бартавой прылады,
- самаклейныя стужкі-ліпучкі для фіксацыі бартавой прылады на паверхні лабавога шкла.
Уладальнікі аўтамабіляў з цалкам металізаваным лабавым шклом атрымліваюць двухкампанентную бартавую прыладу:
У камплект пастаўкі дадзенай бартавой прылады ўваходзіць:
- знешні модуль бартавой прылады OBU-4042 для ўсталёўкі са знешняга боку лабавога шкла;
- унутраны модуль бартавой прылады OBU-4041 для ўсталёўкі з унутранага боку лабавога шкла;
- мацаванне для знешняга модуля;
- клейкая стужка для ачысткі знешняга модуля;
- клейкая стужка для ўнутранага модуля;
- сурвэтка для ачысткі лабавога шкла аўтамабіля перад усталёўкай бартавой прылады;
- этыкетка бяспекі;
- iнструкцыя па ўсталёўцы;
- кіраўніцтва карыстальніка.
Для аўтамабіляў з тэхнічна дапускальнай агульнай вагай не больш за 3,5 тоны ўнутраны модуль бартавой прылады запраграміраваны і гатовы да выкарыстання адразу пасля ўсталёўкі.
Вадзіцелям аўтамабіляў з тэхнічна дапускальнай агульнай вагай больш за 3,5 тоны перад кожнай паездкай неабходна пераканацца ў тым, што на ўнутраным модулі двухкампанентнай бартавой прылады пазначана правільная колькасць восяў транспартнага сродку.
Усталёўваць і выкарыстоўваць двухкампанентную бартавую прыладу неабходна строга ў адпаведнасці з Інструкцыяй па ўсталёўцы і Кіраўніцтвам карыстальніка.
Перад кожнай паездкай кіроўца павінен пераканацца, што на бартавой прыладзе выстаўлена дакладная колькасць восяў транспартнага сродку.