Бартавую прыладу неабходна атрымаць перад уездам на платную дарогу. Для гэтага неабходна зарэгістравацца ў сістэме BelToll. Рэгістрацыя магчымая ў пунктах абслугоўвання кліентаў або праз сайт сістэмы. Некаторыя аператары паліўных карт таксама аказваюць сваім кліентам паслугі па рэгістрацыі ў сістэме.
У сістэме BelToll прымаюцца паліўныя карты наступных эмітэнтаў:
Уладальніку транспартнага сродку неабходна запоўніць дагавор і прадставіць камплект неабходных дакументаў. Рэгістрацыя ў сістэме бясплатная, аднак для атрымання бартавой прылады неабходна будзе ўнесці заклад.
Закладны плацеж за бартавую прыладу будзе вернуты пры здачы спраўнай бартавой прылады ў любы з пунктаў абслугоўвання сістэмы BelToll.