Рэгістрацыя праз эмітэнтаў паліўных карт: Беларуснафта, Берліо, E100, Eurowag, euroShell, DKV Euro Service & ПЭК "Белаўтастрада".
Перавагі:
- Адзіны кантракт на ўвесь парк аўтамабіляў.
- Няма неабходнасці спыняцца ў пунктах абслугоўвання і папаўняць рахунак бартавой прылады.
- Аплата праезду і закладнога кошту бартавой прылады будзе ажыццяўляцца пры дапамозе паліўнай карты.
Працэдура рэгістрацыі (у офісе эмітэнта паліўнай карты) - рэкамендавана для кампаній з паркам больш за дзесяць аўтамабіляў:
- Зарэгіструйцеся ў свайго эмітэнта паліўнай карты (асабіста ў офісе або на іх сайце).
- Запоўніце, раздрукуйце, падпішыце з Вашага боку дагавор у двух экземплярах.
- Перадайце эмітэнту Вашай паліўнай карты наступны камплект дакументаў (асабіста або па пошце):
- Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (арыгінал або копія) (не патрабуецца для фізічных асоб).
- Дакумент, які сведчыць асобу кліента, адказнага за рэгістрацыю.
- Даверанасць або іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка юрыдычнай асобы.
- Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (арыгінал або копія) на ўсе аўтамабілі.
- Дакумент, які пацвярджае экалагічны клас транспартнага сродку, пры яго наяўнасці (арыгінал або копія).
- Падпісаны з вашага боку дагавор на рэгістрацыю ў сістэме BelToll у 2 экземплярах.
Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на рускую або беларускую мову (за выключэннем дакументаў, формы якіх зацверджаны міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, напрыклад, пасведчанне асобы марака, дыпламатычны пашпарт, пасведчанне бежанца і г.д.).
-
Для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь: атрымайце персаналізаваныя бартавыя прылады для ўсіх аўтамабіляў арганізацыі адначасова праз 3-5 дзён у офісе Вашага эмітэнта паліўнай карты альбо ў пункце абслугоўвання кліентаў (у залежнасці ад колькасці аўтамабіляў і па дамоўленасці з Вашым эмітэнтам паліўнай карты).
Для НЕрэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь: атрымайце персаналізаваную бартавую прыладу пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь у любым пункце абслугоўвання.
-
Бартавая прылада павінна быць ўстаноўлена на лабавое шкло транспартнага сродку, як апісваецца ў Інструкцыі для карыстальніка.