Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

  • Рэгістрацыя ў пунктах абслугоўвання кліентаў.
  • Асобны дагавор на кожны транспартны сродак.
  • Рэкамендавана для арганізацый з невялікім паркам аўтамабіляў (да пяці), якія рэдка карыстаюцца сеткай платных дарог, якія ўваходзяць у сістэму BelToll.

Спосабы аплаты:

Кіроўца павінен кантраляваць баланс бартавой прылады і кожны раз, калі бартавая прылада сігналізуе аб нізкім балансе, папаўняць яго ў пунктах абслугоўвання, размешчаных на трасе.

Працэдура рэгістрацыі:

  1. Зарэгіструйцеся на сайце сістэмы www.beltoll.by.
  2. Наведайце любы з пунктаў абслугоўвання з наступнымі дакументамі:
  • Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (арыгінал або копія) (не патрабуецца для фізічных асоб).
  • Дакумент, які сведчыць асобу кліента, адказнага за рэгістрацыю.
  • Даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы.
  • Пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (арыгінал або копія) для юрыдычных асоб альбо арыгінал дакумента для фізічнай асобы на ўсе аўтамабілі.
  • Дакумент, які пацвярджае экалагічны клас транспартнага сродку, пры яго наяўнасці (арыгінал або копія).

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на рускую або беларускую мову (за выключэннем дакументаў, формы якіх зацверджаны міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, напрыклад, пасведчанне асобы марака, дыпламатычны пашпарт, пасведчанне бежанца і г.д.).

  1. Падпішыце дагавор.
  2. Аплаціце закладны кошт бартавой прылады. Памер закладнога кошту складае 20 еўра для транспартнага сродку з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны і 50 еўра для транспартнага сродку з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны. Аплата выконваецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.
  3. Папоўніце рахунак вашай бартавой прылады ў беларускіх рублях: мінімальны памер перадаплаты складае 25 еўра, максімальны памер астатку сродкаў перадаплаты складае 350 еўра.
  4. Атрымайце персаналізаваную бартавую прыладу ў пункце абслугоўвання кліентаў і ўсталюйце яе на транспартным сродку строга ў адпаведнасці з Інструкцыяй для карыстальніка / Інструкцыяй па ўстаноўцы.