Акрамя ўнясення платы за карыстанне платнымі дарогамі з дапамогай прылады электроннай аплаты, якая дазваляе аплачваць пройдзеную аўтамабілем адлегласць, з 15 снежня 2020года для транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, абавязаных плаціць за праезд у сістэме BelToll, таксама магчыма ўнясенне платы за перыяд карыстання платнымі дарогамі. Для гэтага карыстальніку не абавязкова звяртацца ў пункт абслугоўвання, рыхтаваць камплект дакументаў і заключаць дагавор — дастаткова набыць электронную віньетку на сайце www.beltoll.by.

Электронная віньетка дае права карыстання платнай дарогай на працягу перыяду, за які ўнесена плата за праезд транспартнага сродку з пэўным рэгістрацыйным знакам, усталяваным на такім транспартным сродку, у адпаведнасці з зацверджанымі тарыфамі.

Пасля набыцця электроннай віньеткі даныя транспартнага сродку, для якога яна набывалася (рэгістрацыйны знак і краіна рэгістрацыі транспартнага сродку), і інфармацыя аб перыядзе дзеяння віньеткі ўносяцца ў сістэму BelToll, якая аўтаматычна кантралюе выкананне карыстальнікам парадку аплаты праезду.

Перыяд дзеяння электроннай віньеткі

Памер платы за электронную віньетку, еўра

15 каляндарных дзён

14

30 каляндарных дзён

22

1 каляндарны дзень *

75

* Электронная віньетка, аплачаная на каляндарны год, дзейнічае з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама на працягу апошніх 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першых 15 каляндарных дзён наступнага года.

Электронная віньетка, аплачаная на каляндарны год, дзейнічае з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама на працягу апошніх 15 каляндарных дзён папярэдняга года (гэта значыць, з 17 па 31 снежня ўключна) і першых 15 каляндарных дзён наступнага года (з 1 па 15 студзеня ўключна).

У выпадку набыцця электроннай віньеткі на каляндарны год 17 снежня папярэдняга каляндарнага года і пазней пачатак тэрміну дзеяння такой віньеткі вызначаецца момантам набыцця, зваротнай сілы такія электронныя віньеткі не маюць.

Увага! Адказнасць за карэктнасць даных аб транспартным сродку (краіна рэгістрацыі і рэгістрацыйны знак), якія ўносяцца падчас куплі, нясе карыстальнік. Падчас увядзення даных рэгістрацыйнага знака трэба кіравацца інфармацыяй, прыведзенай у пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку, і выкарыстоўваць літарныя і лічбавыя сімвалы БЕЗ УВОДУ ДАДАТКОВЫХ СІМВАЛАЎ (/-:#;) і т. п.) і прабелаў, напрыклад FRT545HY. Грашовыя сродкі, унесеныя за электронную віньетку, у тым ліку ў выпадку ўвядзення некарэктных даных транспартнага сродку падчас яе куплі, вяртанню не падлягаюць.

Карыстальнікам электроннай сістэмы збору платы трэба звярнуць увагу на тое, што ўвядзенне электроннай віньеткі не адмяняе традыцыйны спосаб унясення платы за праезд з выкарыстаннем прылады электроннай аплаты, даступны для ўсіх транспартных сродкаў, абавязаных аплачваць праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь, г. зн.:

механічных транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны;

механічных транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, зарэгістраваных за межамі Еўразійскага эканамічнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія).

 

Beltoll e vignette ibanner 375x104 BY