SMS Notifications and Single Toll (be-BY)

Унясенне платы за праезд па разавым тарыфе

1. Апісанне функцыі

У выпадку парушэння парадку карыстання платнай дарогай карыстальнік мае магчымасць унесці плату за праезд па разавым тарыфе (STT*), каб пазбегнуць спагнання платы ў павялічаным памеры.

* Single Toll Tariff.

Карыстальнік мае магчымасць унесці плату па разавым тарыфе 2 спосабамі: 

  • унесці плату за праезд па разавым тарыфе па заяўным прынцыпе (MSTT);
  • унесці плату за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме (ASTT).

Важна! Дапускаецца толькі аднаразовае спісанне платы па разавым тарыфе. Пасля гэтага карыстальніку абавязкова трэба звярнуцца ў бліжэйшы пункт абслугоўвання для праверкі бартавой прылады і аднаўлення работы функцыі STT. У адваротным выпадку функцыя платы па разавым тарыфе не ажыццяўляецца.



3. Унясенне платы па разавым тарыфе па заяўным прынцыпе (MSTT)

Скарыстацца функцыяй унясення платы за праезд па разавым тарыфе па заяўным прынцыпе можна толькі на працягу 2 гадзін з моманту парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі.

Унесці плату можна наступнымі спосабамі:

 

Парадак унясення MSTT у Асабістым кабінеце

1) Увайдзіце ў Асабісты кабінет на beltoll.by.

2) Зайдзіце ў раздзел меню «Інфармацыя аб дагаворах / Унесці MSTT».

3) Выберыце неабходны дагавор і націсніце кнопку «MSTT».

4) Выберыце неабходны рахунак і нумар транспартнага сродку.

5) Звярніце ўвагу на перыяд, на працягу якога выключаецца фарміраванне парушэння!

6) Выберыце са спіса абставіны невыканання парадку карыстання платнымі дарогамі.

7) Націсніце кнопку «Унесці MSTT».

8) Пацвердзіце суму да аплаты.

9) Пры неабходнасці спампуйце квітанцыю аб аплаце на вашу электронную прыладу.

Увага! Карыстальнік самастойна дэкларуе абставіны парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі са спіса ніжэй.

Асаблівасці:

  • Для ўнясення MSTT неабходна наяўнасць дагавора ў ETC-Сістэме, калі дагавора няма — карыстальніку неабходна заключыць дагавор у любым пункце абслугоўвання.
  • Плата за праезд па разавым тарыфе спісваецца з рахунка карыстальніка платных дарог пры ўмове наяўнасці дзеючага дагавора карыстання платнымі дарогамі і сапраўдных сродкаў аплаты (прылада электроннай аплаты не заблакаваная, для рэжыму перадаплаты — на балансе рахунка маецца дастаткова сродкаў для спісання, для рэжыму аплаты па факце — маецца сапраўдная паліўная карта, пазначаная ў дагаворы).

 

Парадак унясення MSTT у пункце абслугоўвання BelToll

1) Пры звароце ў пункт абслугоўвання падайце супрацоўніку пункта:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • даверанасць або іншы дакумент, прадугледжаны заканадаўствам, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка.

2) Паведаміце аператару абставіны невыканання парадку карыстання платнымі дарогамі.

3) Падпішыце заяву на ўнясенне платы па разавым тарыфе і пры неабходнасці атрымайце квітанцыю аб аплаце.

Увага! Карыстальнік самастойна дэкларуе абставіны парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі са спіса ніжэй.

4. Внесение платы по разовому тарифу в автоматическом режиме (ASTT)

У выпадку выкарыстання функцыі ўнясення платы па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме падчас фіксацыі здарэння плата па разавым тарыфе аўтаматычна спісваецца з рахунка карыстальніка платнай дарогі.

Важна! Гэта магчыма пры ўмове наяўнасці дзеючага дагавора карыстання платнымі дарогамі і сапраўдных сродкаў аплаты (прылада электроннай аплаты не заблакаваная, для рэжыму перадаплаты — на балансе рахунка маецца дастаткова сродкаў для спісання, для рэжыму аплаты па факце — маецца сапраўдная паліўная карта, пазначаная ў дагаворы).

 

Асаблівасці:

  • Функцыя даступная толькі для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll.
  • Выкарыстанне функцыі магчыма толькі пасля падключэння функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» (як мінімум для аднаго асноўнага нумара па дагаворы).
  • Аўтаматычнае спісанне платы па разавым тарыфе выключае фарміраванне парушэнняў* на працягу наступных 2 гадзін. Плата ў павялічаным памеры па такіх парушэннях не спаганяецца.

* Спісанне платы па разавым тарыфе ў памеры, устаноўленым у дачыненні да фактаў неаплаты, выключае фарміраванне парушэнняў у дачыненні да фактаў неаплаты і няпоўнай аплаты. Спісанне платы па разавым тарыфе ў памеры, устаноўленым у дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты, выключае фарміраванне парушэнняў толькі ў дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты.

 

Падключэнне

Падключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме можна наступнымі спосабамі:

 

Парадак падключэння ASTT у Асабістым кабінеце

1) Увайдзіце ў Асабісты кабінет на beltoll.by.

2) Зайдзіце ў раздзел меню «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT».

3) Выберыце неабходны дагавор.

4) Калі ў вас не падключана функцыя «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях», актывуйце яе.

5) Адзначце функцыю ASTT для абранага рахунка і нумара транспартнага сродку /нумароў транспартных сродкаў («Функцыя ASTT»).

6) Прыміце Умовы карыстання функцыяй, азнаёміўшыся з імі.

7) Націсніце кнопку «Захаваць». Пасля падключэння на названы вамі нумар прыйдзе адпаведнае SMS-паведамленне.

 

Парадак падключэння ASTT у пункце абслугоўвання BelToll

1) Звярніцеся ў пункт абслугоўвання і пераканайцеся, што ў вас падключана функцыя «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях». Калі не, падключыце яе.

2) Падайце аператару:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • даверанасць або іншы дакумент, прадугледжаны заканадаўствам, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка.

3) Азнаёмцеся з Умовамі карыстання функцыяй ASTT, якія захоўваюцца ў пункце абслугоўвання, і падпішыце заяву на падключэнне функцыі;

4) Пасля паспяховага падключэння функцыі ASTT на названы вамі нумар прыйдзе адпаведнае SMS-паведамленне.

Важна ведаць! У пункце абслугоўвання можна падключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме толькі ў дачыненні да ўсіх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll па адпаведным дагаворы.

 

Як адключыць функцыю ASTT

Карыстальнік платнай дарогі можа ў любы час адключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме ў Асабістым кабінеце на сайце www.beltoll.by, а таксама шляхам падпісання адпаведнай заявы ў пункце абслугоўвання (бланкі выдаюцца ў пункце абслугоўвання).

Важна ведаць! Для дагавораў у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад платы за праезд адключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме ў пункце абслугоўвання можна толькі ў дачыненні да ўсіх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll па адпаведным дагаворы

5. Тыпы SMS-паведамленняў

Падчас выкарыстання функцыі ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме карыстальнік атрымлівае наступныя SMS-паведамленні:
picture3SingleTariff BY


Функцыя «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях»

1. Апісанне функцыі

Для падключэння функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» неабходна мець дзеючы дагавор карыстання платнай дарогай у сістэме BelToll.

Для дагавораў у рэжыме перадаплаты можна падключыць да 3-х асноўных нумароў мабільнага тэлефона, на якія будуць дасылацца SMS-паведамленні аб парушэннях у дачыненні да транспартнага сродку, зарэгістраванага па дагаворы.

picture1

Для дагавораў у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад платы за праезд можна падключыць да 3-х асноўных нумароў мабільнага тэлефона, на якія будуць дасылацца SMS-паведамленні ў дачыненні да ўсіх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll па адпаведным дагаворы, + 1 дадатковы нумар мабільнага тэлефона* для кожнага транспартнага сродку, на які будуць дасылацца SMS-паведамленні ў адносінах да адпаведнага транспартнага сродку.

picture2

* Функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» для дадатковага нумара можна падключыць толькі пасля падключэння як мінімум аднаго асноўнага нумара мабільнага тэлефона.

 Увага! Падпіска на SMS-апавяшчэнне аб парушэннях будзе даступная пры ўмове выкарыстання паслуг аператара мабільнай сувязі са Спіса краін, выканання ўмоў аказання паслуг электрасувязі, вызначаных Вашым аператарам, а таксама ў адсутнасць непрадбачаных тэхнічных непаладак.

2. Кошт

Функцыя «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» прадастаўляецца карыстальнікам сістэмы BelToll бясплатна.

3. Падключэнне функцыі

Падключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» можна адным з наступных спосабаў:

Для дагавораў у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад платы за праезд можна падключыць да 3-х асноўных нумароў мабільнага тэлефона, на якія будуць дасылацца SMS-паведамленні ў дачыненні да ўсіх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll па адпаведным дагаворы, + 1 дадатковы нумар мабільнага тэлефона* для кожнага транспартнага сродку, на які будуць дасылацца SMS-паведамленні ў адносінах да адпаведнага транспартнага сродку.

Важна ведаць! Для дагавораў у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад платы за праезд функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» для дадатковага нумара мабільнага тэлефона можна падключыць толькі ў Асабістым кабінеце карыстальніка на сайце www.beltoll.by.

 

Як падключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» у Асабістым кабінеце:

1) у Асабістым кабінеце адкрыць меню з функцыяй «SMS-апавяшчэнне»;

2) увесці асноўны нумар (нумары) мабільнага тэлефона;

3) прачытаць і прыняць Умовы карыстання функцыяй «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях», націснуць кнопку «Захаваць»;

4) далей неабходна націснуць кнопку «Пацвердзіць нумар» і дачакацца атрымання кода пацверджання на ўказаны тэлефонны нумар;

5) не пазней за 1 гадзіну з моманту атрымання кода пацверджання ўвесці яго ў адпаведным полі Асабістага кабінета.

 

Як падключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» у пункце абслугоўвання BelToll: 

1) звярнуцца ў пункт абслугоўвання, паведаміць асноўны нумар (нумары) мабільнага тэлефона і падаць неабходныя дакументы:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • даверанасць або іншы дакумент, прадугледжаны заканадаўствам, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка.

2) азнаёміцца з Умовамі карыстання функцыяй «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях», якія захоўваюцца ў пункце абслугоўвання;

3) пасля ўнясення даных у сістэму на названы нумар тэлефона прыйдзе код пацверджання, які неабходна паведаміць супрацоўніку пункта абслугоўвання, падпісаць заяву на падключэнне функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях».

Пасля паспяховага падключэння функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» на асноўнай нумар (нумары) мабільнага тэлефона прыйдзе SMS-паведамленне з інфармацыяй аб паспяховым падключэнні функцыі.

Важна ведаць! Для дагавораў у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад платы за праезд у пункце абслугоўвання BelToll функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» можна падключыць толькі для асноўнага нумара (нумароў) мабільнага тэлефона. Дадатковыя нумары падключаюцца толькі ў Асабістым кабінеце.

4. Як адключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях»

Карыстальнік платнай дарогі можа ў любы час адключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» на асноўным нумары (нумарах) мабільнага тэлефона адным з наступных спосабаў:

 

Як адключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» у Асабістым кабінеце:

1) у Асабістым кабінеце адкрыць меню з функцыяй «SMS-апавяшчэнне»;

2) зняць птушку побач з полем «Асноўны нумар (нумары) мабільнага тэлефона»;

3) націснуць кнопку «Захаваць»;

4) пасля гэтага карыстальніку прыйдзе SMS-паведамленне пра адключэнне функцыі для гэтага тэлефоннага нумара.

 

Як адключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» у пункце абслугоўвання:

1) звярнуцца ў пункт абслугоўвання, паведаміць інфармацыю аб мабільных нумарах, якія трэба адключыць, і падаць неабходныя дакументы:

  • дакумент, які сведчыць асобу;
  • даверанасць або іншы дакумент, прадугледжаны заканадаўствам, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка.

2) падпісаць заяву на адключэнне функцыі;

3) пасля падачы супрацоўніку пункта абслугоўвання неабходных дакументаў і заявы на нумар мабільнага тэлефона, які трэба адключыць, прыйдзе SMS-паведамленне аб паспяховым адключэнні функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях».

Важна ведаць! У пункце абслугоўвання можна адключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» для асноўнага нумара (нумароў) мабільнага тэлефона.

Адключыць гэтую функцыю для дадатковага нумара (нумароў) мабільнага тэлефона можна толькі самастойна ў Асабістым кабінеце. Адключэнне функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» для ўсіх 3-х асноўных нумароў мабільнага тэлефона цягне за сабой аўтаматычнае адключэнне гэтай функцыі для ўсіх дадатковых нумароў па дагаворы.