Плата за адлегласць, якую транспартны сродак праходзіць па платных дарогах
У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013года № 21 устаноўлены наступныя тарыфы для разліку памеру платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах у залежнасці ад тэхнічна дапушчальнай агульнай масы транспартнага сродку і колькасці восей:
![]() |
Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна |
0,040 EUR/км |
![]() |
Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 2 восі |
0,090 EUR/км |
![]() |
Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 3 восі |
0,115 EUR/км |
![]() |
Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 4 восі і больш |
0,145 EUR/км |
Плата за перыяд карыстання платнымі дарогамі
Электронная віньеткі (для транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны)
Перыяд дзеяння электроннай віньеткі |
Памер платы за электронную віньетку, еўра |
15 каляндарных дзён |
14 |
30 каляндарных дзён |
22 |
1 каляндарны год* |
75 |
*Электронная віньетка, аплачаная на каляндарны год, дзейнічае з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама на працягу апошніх 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першых 15 каляндарных дзён наступнага года.
Плата па разавым тарыфе
У выпадку парушэння парадку карыстання платнай дарогай карыстальнік мае магчымасць на працягу дзвюх гадзін з моманту здзяйснення парушэння ўнесці плату за праезд па разавым тарыфе, каб пазбегнуць спагнання платы ў павялічаным памеры.
ПАМЕР ПЛАТЫ ЗА ПРАЕЗД ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ ПА ПЛАТНЫХ АЎТАМАБІЛЬНЫХ ДАРОГАХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА РАЗАВЫМ ТАРЫФЕ
Катэгорыя транспартнага сродку |
Колькасць восей |
Памер платы за праезд па разавым тарыфе, еўра |
|
у выпадках няпоўнай аплаты |
у выпадках неаплаты |
||
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна |
Не прымяняецца |
5 |
10 |
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны |
2 |
15 |
30 |
3 |
|||
4 і больш |
Плата ў павялічаным памеры
У выпадку парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі ў сістэме BelToll фіксуецца парушэнне, за якое спаганяецца плата ў павялічаным памеры. Памер платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь у павялічаным памеры ўстаноўлены Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17.06.2013 № 21:
Катэгорыя транспартнага сродку |
Колькасць восей |
Памер платы ў павялічаным памеры, еўра |
|
у выпадку няпоўнай аплаты |
у выпадку неаплаты |
||
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна |
Не прымяняецца |
50 |
100 |
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны |
2 |
130 |
260 |
3 |
|||
4 і больш |