Ад аплаты за праезд па платных дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, вызваляюцца наступныя транспартныя сродкі:
- транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕАЭС (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія), з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, і прычэпы, якія імі буксіруюцца;
- транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, не зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, увезеныя фізічнымі асобамі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза або набытыя фізічнымі асобамі на тэрыторыі дзяржаў–членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, і прычэпы, што імі буксіруюцца, – на працягу 10 дзён адпаведна з дня іх выпуску мытнымі органамі ў мэтах абароту на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза без абмежаванняў па карыстанні і распараджэнні або з дня іх набыцця;
- мапеды і матацыклы;
- колавыя трактары і самаходныя машыны, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння*;
- транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку*;
- маршрутныя транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў *;
- транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых краін*.
* Уладальнікам гэтых транспартных сродкаў у абавязковым парадку неабходна звярнуцца ў ДУ «Белаўтастрада» (220073, г. Мінск, 4-ты Загарадны завулак, 58а) для заключэння дагавора на карыстанне платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад платы за праезд. Форму заявы на заключэнне дагавора можна спампаваць тут.