Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

Парадак рэгістрацыі транспартных сродкаў арганізацый, вызваленых ад аплаты за праезд, якія перавозяць гуманітарны груз:

1. Карыстальнік платнай аўтамабільнай дарогі абавязаны падаць дакументы (заяву вызначанай формы, якая зацверджана Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2013г. №16), дакументы, якія пацвярджаюць перавозку гуманітарнага грузу) у Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вул. Чырвонаармейская, 7, 220030, г. Мінск, тэл. 222-7029, інтэрнэт-сайт: www.dha.byза 12 працоўных дзён да пачатку перамяшчэння гуманітарнага грузу па платных аўтамабільных дарогах.

2. Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля разгляду і ўзгаднення дакументаў перанакіроўвае іх у ДУ «Белаўтастрада» для рэгістрацыі транспартных сродкаў у сістэме BelToll як вызваленыя ад аплаты за праезд, з паведамленнем аб месцы перасячэння граніцы Рэспублікі Беларусь транспартным сродкам. Дакументы павінны паступіцьу ДУ «Белаўтастрада» за 6 працоўных дзён да пачатку перамяшчэння гуманітарнага грузу па платных аўтамабільных дарогах.

3. ДУ «Белаўтастрада» на працягу 3-х працоўных дзён накіроўвае аператару сістемы BelToll ЗТАА «Капш Тэлематык Сервісіз» даныя для рэгістрацыі транспартных сродкаў у сістэме.

4. ЗТАА «Капш Тэлематык Сервісіз» на працягу 3-х працоўных дзён рэгіструе транспартныя сродкі ў сістэме BelToll і дастаўляе дагаворы і прылады электроннай аплаты на пункт абслугоўвання сістэмы BelToll, якія вызначаны Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

5. Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля атрымання звестак ад ДУ «Белаўтастрада» павінен паведаміць уладальнікаў транспартных сродкаў аб тым, дзе знаходзяцца прылады электроннай аплаты. Выдача прылады электроннай аплаты магчыма пры наяўнасці рэгістрацыйных дакументаў на транспартныя сродкі і даверанасці на атрыманне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей прылады электроннай аплаты.

6. Падчас звароту прылады электроннай аплаты на пункце абслугоўвання вадзіцель транспартнага сродку, вызваленага ад аплаты за праезд па платных дарогах, павінен:

  • паказаць пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыідля зверкі нумара ТС зпазначаныму сістэме як вызвалены ад аплаты за праезд і даверанасць;
  • падпісаць 2 экзэмпляры акта прыёму-здачы прылады электроннай аплаты.