Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

У выпадку буксіроўкі транспартных сродкаў карыстальнікам сістэмы неабходна прытрымлівацца наступных правіл, устаноўленых пастановай Савета Міністраў ад 11 мая 2015 г № 401 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2013 г. № 340»:

У выпадку, калі адзін транспартны сродак буксіруе другі транспартны сродак на цвёрдай ці гібкай счэпцы па платнай дарозе, на кожным транспартным сродку, які абавязаны плаціць за праезд па платнай дарозе, павінна быць устаноўлена бартавая прылада. На бартавой прыладзе, устаноўленай на транспартным сродку з тэхнічна дапушчальнай масай больш за 3,5 т, неабходна выставіць колькасць восей, прадугледжаную канструкцыяй аўтамабіля.

 

Прыклад:

На бартавой прыладзе першага транспартнага сродку3 восі,

На бартавой прыладзе другога транспартнага сродку 2 восі:

 

vehicle 01

 

У выпадку, калі адзін транспартны сродак (грузавы аўтамабіль) перавозіць другі транспартны сродак (грузавы ці легкавы аўтамабіль) па платнай дарозе шляхам поўнай пагрузкі, на транспартным сродку, які перавозіць, павінна быць устаноўлена бартавая прылада з выстаўленай колькасцю восей, прадугледжанай канструкцыяй аўтамабіля.

Для транспартнага сродку, які перавозіцца ці буксіруецца, бартавая прылада не патрэбна. Прыладу, якая зарэгістравана за транспартным сродкам, які буксіруецца, пры праездзе па платных дарогах неабходна перавозіць у металізаваным пакеце! Атрымаць металізаваны пакет можна ў любым пункце абслугоўвання.

 

Прыклад:

На бартавой прыладзе транспартнага сродку, які буксіруе, 3 восі:

vehicle 02

У выпадку, калі адзін транспартны сродак з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т буксіруе па платнай дарозе другі транспартны сродак шляхам частковай пагрузкі, на транспартным сродку, які буксіруе, павінна быць устаноўлена бартавая прылада, на якой неабходна выставіць колькасць восей, адпаведную суме восей транспартнага сродку, які буксіруе, прадугледжанай канструкцыяй аўтамабіля, і восей транспартнага сродку, узятага на буксір, прадугледжанай канструкцыяй аўтамабіля.

Устаноўка бартавой прылады на транспартным сродку, узятым на буксір, не патрэбнаПрыладу, якая зарэгістравана за транспартным сродкам, які буксіруецца, пры праездзе па платных дарогах неабходна перавозіць у металізаваным пакеце! Атрымаць металізаваны пакет можна ў любым пункце абслугоўвання.

 

Прыклад:

На бартавой прыладзе першага транспартнага сродку4 восі:

vehicle 03

Важна!

Пры буксіроўцы прычэпа аўтобусам ці транспартным сродкам з дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т колькасць восей прычэпа не ўплывае на вызначэнне памеру тарыфа.

Краіна рэгістрацыі транспартнага сродку, які складаецца з некалькіх адзінак транспартных сродкаў, вызначаецца па краіне рэгістрацыі транспартнага сродку, які выступае ў якасці цягача.