Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

У Рэспубліцы Беларусь для абазначэння платных участкаў дарог, якія ўваходзяць у сістэму электроннага збору платы BelToll, ўсталёўваюцца наступныя дарожныя знакі:

Toll Road 

5.42 «Платная аўтамабільная дарога». 

End of Toll Road 

5.43 «Канец платнай аўтамабільнай дарогі».

Знакі ўсталёўваюцца на адлегласці, дастатковай для выбару альтэрнатыўнага шляху для бясплатнага праезду, і могуць суправаджацца ўдакладняючай таблічкай «Адлегласць да аб'екта».

У прыгранічных зонах, на аўтамабільных пунктах пропуску усталяваныя інфармацыйныя шчыты - дарожныя знакі індывідуальнага праектавання з указаннем платных сегментаў дарог Беларусі і катэгорыі транспартных сродкаў, на якія распаўсюджваюцца абавязацельства па аплаце.

Info sign

На некаторых аўтамабільных пунктах пропуску з высокай інтэнсіўнасцю руху дадаткова ўстаноўлены інфармацыйныя шчыты - дарожныя знакі індывідуальнага праектавання памерам 3x6 метраў, выкананыя на святловяртальнай плёнцы, з указаннем платных сегментаў дарог Беларусі, катэгорый транспартных сродкаў, на якія распаўсюджваюцца абавязацельства па аплаце, і адлегласці да бліжэйшага пункта абслугоўвання кліентаў BelToll.

Info sign DP

Аўтамабільныя пункты пропуску з высокай інтэнсіўнасцю руху, паблізу якіх устаноўлены дадатковыя інфармацыйныя шчыты - дарожныя знакі, вырабленыя па індывідуальнаму праекту, памерам 3x6 метраў (па стане на 1 студзеня 2015 г.):

Брэсцкая вобласць:

  • Брэст, вул. Варшаўская шаша,
  • Брэст, вул. Кацін Бор,
  • Пяшчатка,
  • Домачава,
  • Казловічы
  • Верхні Церабяжоў,
  • Дзівін,
  • Макраны,
  • Мохра,
  • Невель,
  • Олтуш,
  • Тамашоўка.

Гродзенская вобласць:

  • Катлоўка,
  • Каменны Лог,
  • Беняконі,
  • Прывалка,
  • Брузгі,
  • Бераставіца.

Віцебская вобласць:

  • Грыгораўшчына,
  • Урбаны,
  • Рэдзькі.

Гомельская вобласць:

  • Аляксандраўка,
  • Весялоўка,
  • Глушкевічы,
  • Камарын,
  • Новая Гута,
  • Новая Рудня.

Падрабязны спіс участкаў платных дарог знаходзіцца на сайце па спасылцы.