Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

Аператар сістэмыBelToll нагадвае, што кантроль за ўнясеннем платы за праезд транспартных сродкаў па платным дарогам, у тым ліку платы ў павялічанным памеры, і збор дадзенай платы ў павялічанным памеры ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі Транспартнай інспекцыі ў наступных стацыянарных пунктах кантролю:

Адрас паста

Рэжым работы
г. Гродна, вул. Суворава, 256 8:00-20:00
г. Бабруйск, вул. Мінская, 123/1 8:00-20:00
г. Брэст, вул. Лейтэнанта Рабцава45 8:00-20:00
г. Мінск, вул. Сяліцкага, 113 8:00-20:00
г. Магілёў, вул. Слаўгародская шаша170 8:00-20:00
г. Орша, вул. Будаўнікоў, 11 8:00-20:00
г. Ашмяны, вул. Барунская, 19 8:00-20:00

Акрамя гэтага, кантроль за выкананнем патрабаванняў парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платным аўтамабільным дарогам Рэспублікі Беларусь выконваецца сіламі мабільных экіпажаў і на пастах вагагабарытнага кантролю Траспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь


Да парушэнняў парадку аплаты ставяцца наступныя выпадкі:


Неаплата

  • адсутнасць на транспартным сродку, на які распаўсюджваецца абавязак па аплаце за праезд, бартавой прылады;
  • адсутнасць фіксацыі ўнясення платы за праезд на бартавай прыладзе;
  • выкарыстанне непрацуючай бартавой прылады;
  • выкарыстанне бартавой прылады, якая не дазваляе ажыццявіць аплату за праезд ва ўстаноўленым парадку;
  • выкарыстанне бартавой прылады ў парушэнне парадку тэхналагічнай эксплуатацыі;
  • неправамернае выкарыстанне бартавой прылады, прызначанай для транспартных сродкаў, вызваленых ад платы за праезд па платных дарогах;


Няпоўная аплата

  • выкарыстанне на транспартным сродку бартавой прылады з усталяванай меншай колькасцю восяў, чым прадпісана кіраўніцтвам карыстальніка для дадзенага транспартнага сродку;  
  • выкарыстанне бартавой прылады, не персаналізаванай для дадзенага транспартнага сродку.

Згодна з пунктам 57 Палажэння "Аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь» у выпадку выяўлення факта парушэння парадку карыстання платнымі аўтадарогамі ўносіцца плата ў павялічаным памеры, якая спаганяецца з ўласніка (уладальніка) транспартнага сродку.


Доказамі факту неаплаты і (або) няпоўнай аплаты з'яўляюцца:

  • інфармацыя, аўтаматычна генераваная сістэмай кантролю аплаты, уключаючы час, дату і месца перасячэння станцыі збору платы;
  • фіксаванне ўпаўнаважанай службовай асобай Транспартнай інспекцыі прыкмет неаплаты і (або) няпоўнай аплаты.


У выпадку выяўлення парушэння парадку аплаты упаўнаважаная службовая асоба Транспартнай інспекцыі складае акт парушэння, які змяшчае патрабаванне аб унясенні платы ў павялічаным памеры і квітанцыю з указаннем сумы платы ў павялічаным памеры.

Парушальнік мае права ўнесці плату ў павялічаным памеры на месцы альбо не пазней за 30 дзён з моманту складання акта аб парушэнні. 

Плата ў павялічаным памеры, патрабаванне аб унясенні якой вылучана ў дачыненні да ўласніка (уладальніка) транспартнага сродку, які з'яўляецца нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, можа ўносіцца ў беларускіх рублях, расійскіх рублях, еўра або ў доларах ЗША.

Памер платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь у павялічаным памеры вызначаны па спасылцы (зацверджана Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь 2013/06/17 N21).