Аператар сістэмыBelToll нагадвае, што кантроль за ўнясеннем платы за праезд транспартных сродкаў па платным дарогам, у тым ліку платы ў павялічанным памеры, і збор дадзенай платы ў павялічанным памеры ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі службовымі асобамі Транспартнай інспекцыі ў наступных стацыянарных пунктах кантролю:
Адрас паста |
Рэжым работы |
г. Гродна, вул. Суворава, 256 | 8:00-20:00 |
г. Бабруйск, вул. Мінская, 123/1 | 8:00-20:00 |
г. Брэст, вул. Лейтэнанта Рабцава, 45 | 8:00-20:00 |
г. Мінск, вул. Сяліцкага, 113 | 8:00-20:00 |
г. Магілёў, вул. Слаўгародская шаша, 170 | 8:00-20:00 |
г. Орша, вул. Будаўнікоў, 11 | 8:00-20:00 |
г. Ашмяны, вул. Барунская, 19 | 8:00-20:00 |
Акрамя гэтага, кантроль за выкананнем патрабаванняў парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платным аўтамабільным дарогам Рэспублікі Беларусь выконваецца сіламі мабільных экіпажаў і на пастах вагагабарытнага кантролю Траспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Да парушэнняў парадку аплаты ставяцца наступныя выпадкі:
Неаплата
- адсутнасць на транспартным сродку, на які распаўсюджваецца абавязак па аплаце за праезд, бартавой прылады;
- адсутнасць фіксацыі ўнясення платы за праезд на бартавай прыладзе;
- выкарыстанне непрацуючай бартавой прылады;
- выкарыстанне бартавой прылады, якая не дазваляе ажыццявіць аплату за праезд ва ўстаноўленым парадку;
- выкарыстанне бартавой прылады ў парушэнне парадку тэхналагічнай эксплуатацыі;
- неправамернае выкарыстанне бартавой прылады, прызначанай для транспартных сродкаў, вызваленых ад платы за праезд па платных дарогах;
Няпоўная аплата
- выкарыстанне на транспартным сродку бартавой прылады з усталяванай меншай колькасцю восяў, чым прадпісана кіраўніцтвам карыстальніка для дадзенага транспартнага сродку;
- выкарыстанне бартавой прылады, не персаналізаванай для дадзенага транспартнага сродку.
Згодна з пунктам 57 Палажэння "Аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь» у выпадку выяўлення факта парушэння парадку карыстання платнымі аўтадарогамі ўносіцца плата ў павялічаным памеры, якая спаганяецца з ўласніка (уладальніка) транспартнага сродку.
Доказамі факту неаплаты і (або) няпоўнай аплаты з'яўляюцца:
- інфармацыя, аўтаматычна генераваная сістэмай кантролю аплаты, уключаючы час, дату і месца перасячэння станцыі збору платы;
- фіксаванне ўпаўнаважанай службовай асобай Транспартнай інспекцыі прыкмет неаплаты і (або) няпоўнай аплаты.
У выпадку выяўлення парушэння парадку аплаты упаўнаважаная службовая асоба Транспартнай інспекцыі складае акт парушэння, які змяшчае патрабаванне аб унясенні платы ў павялічаным памеры і квітанцыю з указаннем сумы платы ў павялічаным памеры.
Парушальнік мае права ўнесці плату ў павялічаным памеры на месцы альбо не пазней за 30 дзён з моманту складання акта аб парушэнні.
Плата ў павялічаным памеры, патрабаванне аб унясенні якой вылучана ў дачыненні да ўласніка (уладальніка) транспартнага сродку, які з'яўляецца нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, можа ўносіцца ў беларускіх рублях, расійскіх рублях, еўра або ў доларах ЗША.
Памер платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь у павялічаным памеры вызначаны па спасылцы (зацверджана Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь 2013/06/17 N21).