Пытанні па асабістым кабінеце

Так, агульны час працы ў Асабістым кабінеце абмежаваны 15 хвілінамі. Пры гэтым, калі на працягу 10 хвілін пасля аўтарызацыі Вы не зробіце ніякіх дзеянняў, сеанс працы будзе завершаны датэрмінова.

Так, у тым выпадку, калі падчас аўтарызацыі ў Асабістым кабінеце Вы пераключыце мову адлюстравання інфармацыі на любую, адрозную ад рускай, код бяспекі (captcha) будзе таксама адлюстроўвацца на выбранай Вамі мове.

Так, у тым выпадку, калі падчас аўтарызацыі ў Асабістым кабінеце Вы пераключыце мову адлюстравання інфармацыі на любую, адрозную ад рускай, у Асабістым кабінеце будзе выкарыстоўвацца выбраная Вамі мова.

Для атрымання доступу да Асабістага кабінета Вам трэба атрымаць лагін і пароль. Гэтыя даныя Вам адправяць адразу ж пасля падпісання дагавора на абслугоўванне ў сістэмеBelTollпа электроннай пошце, якую Вы пазначылі ў кантактных даных падчас заключэння дагавора.

Так, ёсць. У тым выпадку, калі Вы не пазначылі даныя электроннай пошты падчас заключэння дагавора на пункце абслугоўвання, Вы можаце звярнуцца на Інфалінію па тэлефоне +375172798-798або па электроннай пошцеinfo@beltoll.by, дзе Вам будзе падключаны Асабісты кабінет і дзе Вы атрымаеце неабходныя ўліковыя даныя.

Пасля атрымання лагіна і пароля па электроннай пошце Вам неабходна прайсці аўтарызацыю ў адпаведным раздзеле на сайце – увесці Вашы ўліковыя даныя і праверачны код бяспекі (captcha). Пасля першага паспяховага ўваходу ў сістэму Вам неабходна змяніцьімя карыстальніка, якое ў далейшым будзе выкарыстоўвацца для ўваходу ў Асабісты кабінет. Пры гэтым Ваш першапачатковы пароль, які Вы атрымалі ў лісце пасля падключэння, застанецца нязменным.

Так, Вы заўсёды можаце змяніць Вашы ўліковыя даныя ў адпаведным раздзеле ў Асабістым кабінеце самастойна. У тым выпадку, калі пасля змянення Вашых уліковых даных Вы паспрабуеце зайсці ў Асабісты кабінет з папярэднімі лагінам і паролем, Ваш уліковы запіс будзе часова заблакіраваны пасля 3 няўдалых спроб аўтарызацыі.

У тым выпадку, калі Ваш уліковы запіс заблакіраваны з-за няўдалых спроб аўтарызацыі, Вам трэба звярнуцца па тэлефоне Інфалініі: +375 172 798-798 або па электроннай пошцеinfo@beltoll.by, дзе спецыялісты дапамогуць аднавіць Ваш лагін і пароль для ўваходу ў Асабісты кабінет.

Доступ у Асабісты кабінет карыстальніка і да ўсёй інфармацыі па спісаннях, папаўненнях і справаздачах у сістэмеBelTollзастаецца дзейсным на працягу 180 дзён пасля закрыцця дагавора. Пасля гэтага перыяду ў Вас не будзе магчымасці доступу да дадзенай інфармацыі, таму рэкамендуем Вам загадзя захаваць усе неабходныя дакументы да заканчэння тэрміну доступу ў Асабісты кабінет.

Калі дагавор з'яўляецца папярэдне актыўным (г.зн. Вы яшчэ не атрымалі УЭА і не падпісалі дагавор на абслугоўванне ў сістэмеBelToll), Вы мажаце адрэдагаваць кантактныя даныя, даныя кліента, інфармацыю па рахунку (нумар ТС, клас ТС, краіна рэгістрацыі). Калі дагавор актыўны (Вы атрымалі УЭА і падпісалі дагавор на абслугоўванне ў сістэмеBelToll), можна адрэдагаваць толькі кантактныя даныя ў дагаворы.

У Асабістым кабінеце карыстальнік можа ўбачыць парушэнні, калі транспартны сродак зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь (BY). Пры наяўнасці парушэння яно з'явіцца ў Асабістым кабінеце на працягу 24 гадзін. Інфармацыя пра парушэнне можа захоўвацца ў сістэме 36 месяцаў. Пасля аплаты парушэння інфармацыя ў Асабістым кабінеце абновіцца на працягу 24 гадзін.

У Асабістым кабінеце Карыстальнік можа:

  • праверыць інфармацыю па дагаворы (рахункі, дагаворы);
  • загрузіць дэталізацыю спісанняў за праезд і здзейсненых аплат;
  • праверыцьпарушэнні;
  • праверыць тэрмін сапраўднасці права на вяртанне залогавага кошту УЭА;
  • стварыць заяўку на ліквідацыю няспраўнасці іпраглядваць стан створаных заявак.

У Асабістым кабінеце можна праглядваць інфармацыю па спісаннях і аплатах, а таксама загрузіць і далей раздрукаваць адпаведны дакумент у пэўных фарматах.

my account 01У дадзеным меню можна атрымаць падрабязную і кароткую інфармацыю пра спісанні, колькасць здзейсненых трансакцый па транспартным сродку (ці некалькіх ТС) толькіза бягучы перыяд (месяц). Дакумент фарміруецца ў фарматах PDF, XLS і TXT.

my account 02У дадзеным меню можна атрымаць кароткую інфармацыю пра папаўненні рахунку, спісанні і бягучы астатак балансу (для дагавораў з папярэдняй аплатай) толькіза бягучы перыяд (месяц).Інфармацыя даступная без магчымасці далейшай загрузкі і фарміравання дакумента.

my account 03У дадзеным меню можна атрымаць падрабязную і кароткую дэталізацыюза папярэдні перыяд (месяц). Дакументы фарміруюцца аўтаматычна на працягу першага тыдня пасля пачатку новага перыяду (месяца). Фармат дакумента толькі PDF, змяшчае факсімільную пячатку ўладальніка сістэмы – ДУ «Белаўтастрада».

Не. Падчас рэгістрацыі транспартнага сродку ў сістэме электроннага збору платы за праезд пры заключэнні Дагавора карыстання платнай дарогай кожнамукарыстальніку прысвойваецца пэўны ідэнтыфікацыйны нумар кліента – ІД кліента. Для аднаго ІД кліента ствараецца адзін персанальны Асабісты кабінет.У адзін Асабісты кабінет можна дадаць неабмежаваную колькасць Дагавораў карыстання платнай дарогай, аформленых на аднаго і таго ж карыстальніка (прыватная або юрыдычная асоба). Для гэтага трэба падчас заключэння кожнага новага Дагавора карыстання платнай дарогай на пункце абслугоўвання да афармлення дакументаў назваць супрацоўніку Ваш бягучы ІД кліента.