Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

Пытанні, якія датычацца бартавой прылады

Бартавая прылада, ці прылада электроннай аплаты, гэта невялікі прыбор, які ўстанаўліваецца ў транспартным сродку і дазваляе карыстацца сістэмайBelToll. Дзякуючы яму, аплата за карыстанне платнай дарогай спісваецца аўтаматычна, калі транспартны сродак праязджае пад спецыяльнымі станцыямі збору аплаты, якія размешчаны над праезнай часткай. Бартавую прыладу, сілкаванне якой забяспечваецца ўбудаванай батарэяй, можна лёгка зафіксаваць на ўнутраным баку лабавога шкла, пры гэтым падлучэнне да крыніцы сілкавання ў транспартным сродку не патрабуецца. Бартавую прыладу можна атрымаць у пунктах абслугоўвання кліентаў пасля ажыццяўлення рэгістрацыі і ўнясення вызначанага закладнага плацяжу.

Бартавая прылада для аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т:

OBU LV

Бартавая прылада для аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т:

OBU HV

Бартавая прылада для аўтамабіляў з цалкам металізаваным лабавым шклом:

obu 4041 4042

 

Бартавая прылада лёгка ўсталёўваецца на ўнутраны бок лабавога шкла і не патрабуе падлучэння да крыніцы сілкавання ў аўтамабілі. Падрабязную інфармацыю па ўсталяванню прылады можна атрымаць у Інструкцыі для карыстальнікана сайце.

Перад выездам на платную дарогу кіроўцы транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны (акрамя аўтобусаў) абавязаны ўсталяваць на бартавой прыладзе фактычную колькасць восяў.

Базавая колькасць восей грузавога транспартнага сродку ўстанаўліваецца падчас рэгістрацыі ў сістэме і не можа быць зменена на меншую карыстальнікам самастойна. Вадзіцель заўсёды павінен устанаўліваць актуальную колькасць восей ТС, уключаючы прычэпы і паўпрычэпы, якія буксіруюцца. Вадзіцель нясе адказнасць за карэктнае пазначэнне колькасці восей аўтамабіля!

Выкарыстанне

Пры праходжанні праз станцыю аплаты гучаць наступныя гукавыя сігналы:

 

1 гукавы сігнал Аперацыя па аплаце паспяхова здзейснена
2 гукавыя сігналы Аперацыя па аплаце паспяхова здзейснена, але акумулятар мае нізкі ўзровень зараду ці баланс рахунку БП амаль зрасходаваны/нізкі. Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў. Калі баланс рахунку амальзрасходаваны/нізкі (датычыцца толькі рахункаў з папярэдняй аплатай), папоўніце рахунак.
4 гукавыя сігналы Аперацыя па аплаце НЕ здзейснена. Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў.
Гукавы сігнал адсутнічае Аперацыя па аплаце НЕ здзейснена. Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў.

 

Каб праверыць стан бартавой прылады, націсніце і ўтрымлівайце кнопку менш 2 с. У выніку пачне мігаць індыкатар «Х» і індыкатар фактычнай колькасці восей «2, 3 ці 4».

1 раз зялёны БП у парадку.
2 разы зялёны БП у парадку, але акумулятар мае нізкі ўзровень зараду ці баланс на рахунку БПамаль зрасходаваны/нізкі. Калі баланс рахунку амаль зрасходаваны/нізкі (датычыцца толькі рахункаў з папярэдняй аплатай), папоўніце рахунак.Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў.
4 разы чырвоны БП не ў парадку. Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў.
Адсутнасць мігання БП НЕ ў парадку. Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў.
1 зумерны сігнал Аперацыя па аплаце ў парадку.
2 зумерныя сігналы Аперацыя па аплаце ў парадку, але акумулятар мае нізкі ўзровень зараду ці баланс на рахунку БП амаль зрасходаваны/нізкі. Калі баланс рахунку амаль зрасходаваны/нізкі (датычыцца толькі рахункаў з папярэдняй аплатай), папоўніце рахунак. Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў.
4 зумерныя сігналы Аперацыя па аплаце НЕ ў парадку. Наведайце пункт аблугоўвання кліентаў.

Не, выкарыстанне Вашай бартавой прылады з сімвалам BY абмяжоўваецца толькі сістэмай BelToll. У ёй выкарыстаны тэхналогіі, якія прымяняюцца ў іншых краінах, таму за мяжой Вы можаце сустрэць абсталяванне, падобнае да Вашага. Аднак Ваша бартавая прылада прызначана для выкарыстання толькі ў беларускай сістэме электроннага збору платы за праезд BelToll.

У выпадку разрадкі батарэі бартавой прылады неабходна звярнуцца ў бліжэйшы пункт абслугоўвання кліентаў для замены бартавой прылады.

Батарэю бартавой прылады немагчыма зарадзіць аналагічна таму, як зараджаецца батарэя мабільнага тэлефона. Аб нізкім узроўні зараду батарэі Вы будзеце праінфармаваны з дапамогай двухразовага гукавога сігналу. У выпадку поўнай разрадкі батарэі гукавы сігнал будзе адсутнічаць. Сярэдні тэрмін дзеяння бартавой прылады складае каля 5 гадоў, пасля чаго яна можа быць бясплатна заменена ў любым пункце абслугоўвання кліентаў, што зойме некалькі хвілін.

Спраўная бартавая прылада выдае гукавыя сігналы пры праходжанні транспартнага сродку пад парталамі аплаты. Калі гукавы сігнал адсутнічае – бартавая прылада няспраўная.

Пры выкарыстанні бартавой прылады для грузавых аўтамабіляў аб няспраўнасці можа таксама сведчыць адсутнасць светлавога сігналу пры націсканні кнопкі на бартавой прыладзе.

Няспраўную ці пашкоджаную бартавую прыладу трэба замяніць у пункце абслугоўвання кліентаў.

Пра страту або крадзёж бартавой прылады неабходна неадкладна паведаміць па нумары Інфалініі, або звярнуцца ў бліжэйшы пункт абслугоўвання кліентаў. Бартавая прылада будзе заблакавана, каб пазбегнуць магчымасці яе далейшага выкарыстання. Каб атрымаць новую бартавую прыладу, карыстальнік павінен будзе зноў унесці заклад. Заклад за страчаную або скрадзеную прыладу не вяртаецца.

У бартавой прыладзе захоўваецца розная інфармацыя аб ТС для яго ідэнтыфікацыі. Апроч іншага, гэтая інфармацыя змяшчае дадзеныя аб рэгістрацыйным знаку ТС і колькасці восяў, і ўнікальны нумар уліковага запісу. У выпадку змены гэтай інфармацыі, каб пазбегнуць парушэнняў парадку аплаты за праезд неабходна звярнуцца ў пункт абслугоўвання, закрыць бягучы дагавор і заключыць дагавор на новы рэгістрацыйны знак.

Не, бартавая прылада прызначана для выкарыстання толькі ў беларускай сістэме электроннага збору платы за праезд BelToll, і за межамі РБ грашовыя сродкі з рахунку бартавой прылады спісвацца не будуць.

Пасля вяртання спраўнай бартавой прылады ў любы пункт абслугоўвання BelToll пры адсутнасці запазычанасці па плацяжах, карыстачу будзе вернуты заклад.

Заклад НЕ вяртаецца ў наступных выпадках:

  • Калі бартавая прылада пашкоджана;
  • Калі на бартавой прыладзе ёсць староннія надпісы і налепкі;
  • Калі бартавая прылада лічыцца ў спісе зніклых і скрадзеных;
  • Калі з моманту апошняй аперацыі ў сістэме BelToll прайшло тры гады;
  • Калі бартавая прылада заблакавана Аператарам;
  • Калі сродак аплаты заблакаваны эмітэнтам (для дагавораў з умовай аплаты па факце).