Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

Пытанні, якія датычацца плацяжоў і штрафаў

Папоўніць рахунак бартавой прылады можна:

  • Наяўнымі (аплата прымаецца толькі ў беларускіх рублях);
  • Банкаўскімі картамі плацежных сістэм Visa, MasterCard і Белкарт;
  • Паліўнымі картамі.

Калі ласка, прайдзіце па спасылцы, дзе размешчана гэтая інфармацыя.

Так, у карыстальнікаў, зарэгістраваных у сістэме, ёсць доступ да дэталізаванага спісу ўсіх аперацый праз свой асабісты кабінет на сайце beltoll.by.

Пры дапамозе розных камбінацый гукавых і светлавых сігналаў бартавая прылада інфармуе карыстальніка аб тым, ці дастаткова сродкаў на яго рахунку і ці патрабуецца папоўніць баланс. Бартавая прылада выдае гукавыя сігналы, калі транспартны сродак праходзіць пад станцыямі збору платы за праезд (больш падрабязная інфармацыя дадзена ў Інструкцыі для карыстальніка).

Стан асабістага рахунку па дагаворы на ўмовах папярэдняй аплаты можна вызначыць, звярнуўшыся ў любы пункт абслугоўвання. Таксама даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне Інфалініі +375 172 798 798.

Калі ласка, звярніцеся з гэтым пытаннем да свайго эмітэнта паліўнай карты.

Не, для папаўнення рахунку неабходна звярнуцца ў пункт абслугоўвання з бартавой прыладай.