Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

Пытанні, якія датычацца рэгістрацыі

Рэгістрацыя ажыццяўляецца:

  • На сайце beltoll.by;
  • З дапамогай эмітэнта паліўнай карты;
  • У пунктах абслугоўвання кліентаў.

Каб атрымаць бартавую прыладу (прыладу электроннай аплаты) неабходна спачатку зарэгістравацца ў сістэме электроннага збору платы. Зарэгістравацца можна на сайце beltoll.by, таксама праз эмітэнта паліўнай карты ці наведаўшы пункт абслугоўвання кліентаў.

Пасля рэгістрацыі на сайце або праз эмітэнта паліўнай карты неабходна наведаць адзін з пунктаў абслугоўвання кліентаў, падаць дакументы, заключыць дагавор і атрымаць бартавую прыладу. Дакументы, неабходныя для заключэння дагавору на ўмовах перадаплаты, пазначаны ў раздзеле «Сістэма BelToll/Рэгістрацыя ў рэжыме папярэдняй аплаты» па наступнай спасылцы. Пра пакет дакументаў, які неабходны для заключэння дагавору на ўмовах аплаты па факце, вы можаце даведацца ў раздзеле «Сістэма BelToll/Рэгістрацыя ў рэжыме аплаты па факце» па наступнай спасылцы.

Не. Кожная бартавая прылада замацавана за канкрэтным рэгістрацыйным знакам і не можа быць выкарыстана на іншым транспартным сродку.

Выкарыстанне бартавой прылады, не персаналізаванай для дадзенага транспартнага сродку і рэгістрацыйнага знака, цягне за сабой парушэнні парадку аплаты за праезд.

У дагаворах з аплатай па факце магчыма рэгістрацыя некалькіх транспартных сродкаў па адным дагаворы. У дагаворах з перадаплатай на кожны транспартны сродак неабходна заключаць асобны дагавор.

У залежнасці ад абранага тыпу дагавора, у сістэме BelToll прадугледжана аплата праз эмітэнта Вашай паліўнай карты (дапушчальна пры дагаворы з умовай аплаты па факце), таксама магчыма аплата наяўнымі, банкаўскімі або паліўнымі  картамі (для дагавораў з умовай папярэдняй аплаты).

Дагавор з аплатай па факце азначае, што Вам неабходна наведаць пункт абслугоўвання кліентаў толькі аднойчы – для заключэння кантракта і атрымання бартавой прылады. Рахунак аплачваецца пасля карыстання сеткай платных аўтадарог.