Інфармацыю аб сістэме BelToll можна атрымаць:
Пункты абслугоўвання кліентаў размешчаны, ў асноўным на заправачных станцыях, у зонах адпачынку і каля пагранічных пунктаў пропуску, і адмысловым чынам пазначаны ў сетцы платных дарог.
Сістэма BelToll - электронная сістэма збору платы за праезд па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь - уведзена ў камерцыйную эксплуатацыю з 1 жніўня 2013 г. Пералік платных сегментаў, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, а таксама карта платных дарог, прыведзены на сайце beltoll.by.
BelToll – гэта электронная сістэма збору платы за праезд, заснаваная на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Электронная сістэма збору платы за праезд у рэжыме свабоднага шматпалоснага руху забяспечвае абмен інфармацыяй паміж прыёмаперадатчыкамі, устаноўленымі на парталах спагнання аплаты, і бартавымі прыладамі, што дазваляе ажыццяўляць збор аплаты з карыстальнікаў дарогі аўтаматычна, без неабходнасці зніжэння хуткасці або выбару канкрэтнай паласы руху.
На сайце beltoll.by можна:
У пунктах абслугоўвання можна:
Прававой асновай развіцця сістэмы збору платы за праезд BelToll з'яўляецца Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2012 г. № 426 "Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь".
Інфалінія прапануе інфармацыю аб сістэме BelToll і працэсу рэгістрацыі, аказвае інфармацыйную дапамогу пры рэгістрацыі ў сістэме і аказвае інфармацыйную падтрымку ў пытаннях, якія датычацца бартавых прылад (устаноўка, страта, крадзеж і г. д.).