SMS аб парушэннях і плата па разавым тарыфе

SMS аб парушэннях і плата па разавым тарыфе

Актывацыя функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» адбываецца адразу пасля пацверджання карыстальнікам нумара тэлефона, на які павінны прыходзіць SMS-паведамленні. Для гэтага пасля ўвядзення ўсіх неабходных даных у Асабістым кабінеце з’явіцца спецыяльнае «акно», у якім неабходна ўвесці праверачны код, атрыманы на нумар тэлефона, які быў вызначаны падчас падключэння функцыі. Калі Вы закрылі «акно», перш чым увесці код, скарыстайцеся кнопкай «Пацвердзіць нумар» і ўвядзіце новы код, які паступіць на нумар тэлефона.