Аплачваць праезд па платных дарогах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязаны ўсе транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, за выключэннем вызваленых транспартных сродкаў, а таксама транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, НЕ зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія), за выключэннем вызваленых транспартных сродкаў.
Не. Экалагічны клас транспартнага сродку не ўплывае на памер стаўкі аплаты.
Тарыфы для разліку памеру платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах зацверджаны Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 68.
Вы можаце скарыстацца Калькулятарам аплат на сайце, які дазваляе зрабіць такія падлікі. Пасля ўнясення інфармацыі аб маршруце з указаннем пачатковай і канчатковай кропак, інфармацыі аб катэгорыі транспартнага сродку і колькасці восяў, калькулятар аплат прапануе маршрут, арыентыровачны час, які патрэбны на пазначаны шлях і меркаваны памер платы за праезд па выбраным участку платнай дарогі.
Калькулятар аплат наладжаны для разліку маршруту менавіта па платных дарогах, аднак карыстальнік можа самастойна прымаць рашэнне, якімі дарогамі ён скарыстаецца для руху па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Памер плацяжу ў электроннай сістэме BelToll залежыць ад:
Ад аплаты за праезд па платных дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, вызваляюцца наступныя транспартныя сродкі:
* Уладальнікам гэтых транспартных сродкаў у абавязковым парадку неабходна звярнуцца ў ДУ «Белаўтастрада» (220073, г. Мінск, 4-ты Загарадны завулак, 58а) для заключэння дагавора на карыстанне платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад платы за праезд. Форму заявы на заключэнне дагавора можна спампаваць тут.