Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll,

Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2016 года № 23 «Аб унясеннізмяненняў у пастановуМіністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 года № 21» унесены змены ў правілы акруглення сум платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь, у тым ліку платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь у павялічаным памеры і закладнога кошту прылады электроннай аплаты, што спаганяюцца ў беларускіх рублях. Такім чынам, з 1 ліпеня 2016 года акругленне будзе ажыццяўляцца ў наступным парадку:

да 0 капеек – калі дробавая частка капейкі складае менш за 0,5 капейкі;

да 1 капейкі – калі дробавая частка капейкі складае 0,5 капейкі і больш.