Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Для павышэння якасці абслугоўвання і прадухілення ўтварэння чэргаў у пунктах BelToll з 1 верасня 2016 г. абмяжоўваецца выдача Дэталізацыі плацяжоў, Справаздачы аб праведзеных аперацыях ці Выпіскі аб выкарыстанні платы за праезд: даныя ў друкаваным выглядзе будуць прадстаўляцца толькі за мінулы месяц. З 15 кастрычніка 2016 г. выдача Дэталізацыі плацяжоў, Справаздачы аб праведзеных аперацыях ці Выпіскі аб выкарыстанні платы за праезд у пунктах абслугоўвання будзе спынена поўнасцю.

У цяперашні час для рэалізацыі права на атрыманне Дэталізацыі плацяжоў, Справаздачы аб праведзеных аперацыях ці Выпіскі аб выкарыстанні платы за праезд у парадку, прадугледжаным заканадаўствам (пункт 56 Палажэння аб парадку збірання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2013 № 340), карыстальнікі змогуць скарыстацца персаналізаваным абароненым доступам у “Асабісты кабінет” на афіцыйным сайце АТС-сістэмы www.beltoll.by.

Дадаткова звяртаем вашу ўвагу, што з 14.10.2016 Дадатак 2 «Агульныя ўмовы дагавора карыстання платнай дарогай» да дагавора карыстання платнай дарогай дапоўнены Пунктам 11.1:

«11.1. Штомесяц па заканчэнні справаздачнага месяца ДУ «Белаўтастрада» ў аднабаковым парадку ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2015 № 58 «Аб некаторых пытаннях складання першасных уліковых дакументаў» фарміруе пешасныя ўліковыя дакументы, якія адлюстроўваюць фінансавыя аперацыі за карыстанне платными аўтамабільнымі дарогамі ў справаздачным месяцы, якія завяраюцца факсімільнай пячаткай ДУ «Белаўтастрада» і подпісам упаўнаважанай асобы. Бакі прызнаюць юрыдычную сілуфаксімільнага адлюстравання адбітку пячаткі і подпісу. Уласнік атрымлівае доступ да першасных уліковых дакументаў самастойна з дапамогай персаналізаванага абароненага доступу да афіцыйнага сайта www.beltoll.by».

Змяненні ў Дадатку 2 распаўсюджваюцца на ўсе заключаныя дагаворы карыстання платнай дарогай без якіх-небудзь дадатковых фармальнасцей.

З новай версіяй Дадатку 2 да дагавора карыстання платнай дарогай можна азнаёміцца па спасылцы.

У выпадку ўзнікнення пытанняў па доступе ў «Асабісты кабінет» на афіцыйным сайце ЕТС-Сістэмы www.beltoll.by звяртайцеся на Інфалінію па тэлефоне +375 172 798 798 альбо на бліжэйшы пункт абслугоўвання карыстальнікаў платных дарог.