Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Інфармуем Вас аб тым, што ў бліжэйшы час адбудуцца некаторыя змены ў парадку падачы прэтэнзій карыстальнікаў.

А менавіта 19 жніўня 2016 года спыняецца асабістая падача прэтэнзій па адрасе: г. Мінск, завулак 4-ы Загарадны, д. 58а, кабінет 12. Пачынаючы з 22 жніўня 2016 года прыём прэтэнзій і заяў карыстальнікаў платных дарог у сувязі з налічэннем і спагнаннем платы за праезд, у тым ліку платы ў павялічаным памеры, будзе ажыццяўляцца ў пункце абслугоўвання КП1 па адрасе: г. Мінск, вул. Брыкета, д. 31.

Графік прыёму прэтэнзій: панядзелак–пятніца, з 9:00 да 18:00.

Іншыя спосабы падачы прэтэнзій (асабістая падача прэтэнзіі ў ДУ “Транспартная інспекцыя”, паштовае адпраўленне на адрас ДУ “Белаўтастрада” і ДУ “Транспартная інспекцыя”, электронная пошта, запаўненне формы на сайце www.beltoll.by) працягваюць функцыянаваць без змяненняў.