Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Па інфармацыі ад Гомельскай мытні рух аўтамабільнага транспарта ў пункце мытнага афармлення «Новая Гута» на беларуска-украінскай мяжы будзе абмежаваны з 12 па 24 мая.

Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з правядзеннем будаўнічых работ па ўстаноўцы стацыянарных сістэм радыяцыйнага кантролю. На такіх участках будзе арганізаваны рэверсіўны рух транспартных сродкаў.

Улічвайце гэту інфармацыю, калі плануеце перасякаць дзяржаўную мяжу праз пункт пропуску «Новая Гута» ў пазначаны перыяд часу.