Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Інфармуем Вас аб тым, што 22 мая 2017 года адбудзецца пераезд пункта обслугоўвання ДП12 па новым адрасе: М-1/Е30, 223-ці км, Брэсцкая вобласць, Баранавічскі раён, д. 1, кафэ «Сустрэча». Пералік паслуг, якiя аказваюцца ў гэтым пункце, не змяняецца.

Работы па пераезду пачнуцца ў 11:00, і да іх заканчэння абслугоўванне на ДП12 ажыццяўляцца не будзе. Бліжэйшыя пункты, у якія Вы можаце звярнуцца ў гэты дзень:

- ДП10 - М-1/Е 30 299-ты км (левы бок), АЗС «Беларуснафта» №25;

- ДП14 - М-1/Е 30, 150-ты км, вёс. Яглевічы (левы бок), АЗС «Беларуснафта» №24;

- ДП32 - Р-99, Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, вёс. Новая Стража, АЗС «Беларуснафта» №33.

Просім прыняць гэту інфармацыю да ведама і ўлічваць яе пры планаванні маршрутаў.