Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь

Інфалінія: +375 172 798-798; e-mail: info@beltoll.by

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Інфармуем вас аб тым, што ў бліжэйшы часадбудуцца змяненні ў парадку падачыэлектронных прэтэнзій, звязаных з функцыянаваннем сістэмы BelToll. А менавіта з  16 жніўня спыняецца прыём зваротаў на электронны адрасГэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Для падачы прэтэнзій у электронным фармацекарыстальнікам неабходна будзе прайсціаўтарызацыю на сайцеwww.beltoll.by у раздзеле «Карыстальніку / Зваротная сувязь», запоўніўшы неабходныя палі:

  1. Адрас электроннай пошты.
  2. Праверачны код (сімвалы на малюнку).

Пасля таго як з’явіцца паведамленне абпаспяховай аўтарызацыі, на пазначаны электронны адрас Карыстальніка прыйдзе спасылка для запаўнення Формы звароту.

Іншыя спосабы падачы прэтэнзій (асабістая падачазваротаў у ДУ «Транспартная інспекцыя», у пунктах абслугоўвання кліентаў сістэмы BelToll, а таксама паштовым адпраўленнем на адрас ДУ «Белаўтастрада» і ДУ «Транспартная інспекцыя») працягваюць дзейнічаць без змяненняў.