Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
Інфалінія: +375 172 798-798;
e-mail: info@beltoll.by
CYR Icon

Паважаныя карыстальнікі!

З 1 снежня 2018 года ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы Ўрада Рэспублікі Беларусь па пашырэнні сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь іх працягласць будзе павялічана дзякуючы далучэнню трох новых участкаў. У выніку ў нацыянальную сістэму электроннага збору платы за праезд па платных дарогах BelToll будзе дадаткова ўключана 113 кіламетраў беларускіх дарог.

Новы этап пашырэння сеткі платных дарог прадугледжвае ўключэнне ў сістэму BelToll двух участкаў аўтамабільнай дарогі М-6 / Е 28 Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) і ўчастка аўтамабільнай дарогі Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач.

Агульная працягласць сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь будзе складаць 1726 кіламетраў.

Новыя ўчасткі платных дарог:

Назва дарогі Участкі дарогі Платны адрэзак, кіламетраў
Ад кіламетра Да кіламетра
М-6/Е 28 Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) 57 134 77
М-6/Е 28 Мінск-Гродна-мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) 196 212 16
P-28 Мінск-Маладзечна-Нарач 12 32 20

Абноўленая карта платных дарог з улікам новых участкаў, якія ўводзяцца з 1 снежня 2018 года, даступна тут.

Просім улічвацьгэтую інфармацыю падчас планіравання Вашых маршрутаў.