Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі!

У сувязі з завяршэннем II Еўрапейскіх гульняў 2019 года нагадваем вам, што 11 ліпеня заканчваецца дзеянне падпункта 2.12 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.07.2018 № 292 «Пра меры па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года», паводле якога з 10 чэрвеня па 10 ліпеня ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Беларусі былі вызвалены транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў, якія не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны і прычэпы, якія яны буксуюць.

Такім чынам, ужо з 00:00 11 ліпеня 2019 года рух па платных дарогах Беларусі павінен ажыццяўляцца ў звычайным рэжыме, гэта значыць абавязацельствы па аплаце з гэтага часу распаўсюджваюцца на наступныя катэгорыі:

- транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны;

- транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, зарэгістраваныя за межамі Еўразійскага эканамічнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія).