Паважаныя карыстальнікі!
З 1 снежня 2019 года ў рамках рэалізацыі доўгатэрміновай праграмы Ўрада Рэспублікі Беларусь па пашырэнні сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь іх працягласць павялічваецца за кошт далучэння новага ўчастка.
Новы этап пашырэння сеткі платных дарог прадугледжвае ўключэнне ў сістэму BelToll дадатковых 62 км беларускіх дарог на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі).
Выніковая працягласць сеткі платных дарог у Рэспубліцы Беларусь складзе 1787 кіламетраў.
Новы ўчастак платных дарог:
Назва дарогі |
Участак дарогі |
Платны адрэзак, кіламетраў |
|
Ад кіламетра |
Да кіламетра |
||
М-6/Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) |
134 |
196 |
62 |
Абноўленая карта платных дарог з улікам новых участкаў, якiя будуць уведзеныя 1 снежня 2019 года, даступная тут.
Просім улічваць гэтую інфармацыю падчас планавання Вашых маршрутаў.