Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Звяртаем Вашу ўвагу, што РУП «Белпошта» часова прыпыніла прыём выходных паштовых адпраўленняў (адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі) ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі. У сувязі з гэтым адказы на прэтэнзіі не будуць адпраўляцца па пошце ў іншыя замежныя дзяржавы з 18.03.2020.

Рэкамендуем падаваць звароты ў электронным выглядзе на сайце www.beltoll.by у раздзеле «Звароты», для чаго неабходна запоўніць наступныя палі:

  • Адрас электроннай пошты;
  • Праверачны код (сімвалы на малюнку).

Пасля таго як з'явіцца паведамленне аб паспяховай аўтарызацыі, на ўказаны адрас электроннай пошты карыстальніка прыйдзе спасылка для запаўнення Формы звароту.

Просім карыстальнікаў, якія падалі прэтэнзіі і ўнесли толькі свой паштовы адрас, зарэгістраваць на сайце www.beltoll.by новы зварот (тып General) з указаннем нумара парушэння, па якім была накіравана прэтэнзія, і адрас электроннай пошты, на які будзе дасланы адказ.

Дапаўненне:

Звяртаем Вашу ўвагу, што пасля абвешчанага 18 сакавіка 2020 года прыпынення прыёму выходнай карэспандэнцыі РУП «Белпошта» аднаўляе прыём выходных паштовых адпраўленняў (адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі) у некаторыя краіны: Венгрыю, Вялікабрытанію, Германію, Кыргызстан, Сербію, Нідэрланды, Латвію, Літву, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Швецыю і Эстонію ў дадатак да Ганконгу, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі.

Разам з тым звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з нядаўнімі падзеямі і абвешчанай пандэміяй каронавіруса ва ўсім свеце магчымы затрымкі ў дастаўцы адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі.