Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі!

Інфармуем Вас аб тым, што з 15 красавіка праводзяцца рамонтныя работы на аўтамабільнай дарозе М-6 Мінск –Гродна – мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) на ўчастку з 221-га па 234-ты км. Рух транспарту ў абодва бакі арганізаваны па дзвюх палосах, у сувязі з чым пры праездзе пад станцыяй збору аплаты, размешчанай на гэтым участку дарогі, у бок горада Гродна магчымыя выпадкі некарэктнай працы прылад электроннай аплаты (напрыклад, адсутнасць гукавога сігналу).

Пры наяўнасці ў транспартным сродку прылады электроннай аплаты, яе карэктнай усталёўцы і дастатковай колькасці грашовых сродкаў на балансе прылады, а таксама пры выкананні іншых правілаў карыстання платнымі аўтадарогамі пры праездзе пад названай станцыяй парушэнні фарміравацца не будуць.