Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі!

Урадам Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 26 чэрвеня 2020 г. № 372, згодна з якой з пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2020 г. № 171 «Аб мерах па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19» выключаюцца патрабаванні да вадзіцеляў, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на транспартных сродках, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак.

Паведамляем, што раней пастановай № 171 былі ўстаноўлены абавязкі для названых вадзіцеляў праязджаць толькі па пэўных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх маюцца месцы для прыпынку (стаянкі) для адпачынку і харчавання, запраўкі транспартных сродкаў, а таксама пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па самым кароткім маршруце не пазней як на наступны дзень пасля ўезду на яе тэрыторыю.

Пастанова № 372 уступае ў сілу з 01.07.2020.