Паважаныя карыстальнікі!

Паведамляем вам, што 7 жніўня пачалася рэканструкцыя рэспубліканскай шашы М-7/Е 28 Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) на ўчастку ад 57,7 км да 90,397 км у Мінскай вобласці. У сувязі з гэтым на часовай аснове збор платы за праезд па платнай дарозе на названым участку будзе прыпынены з 00:00 8 жніўня 2020 года на перыяд рэканструкцыі і да яе заканчэння.

КАЛІ ў вас ужо ЁСЦЬ ДАГАВОР і вы будзеце ехаць па гэтым платным участку дарогі ў перыяд правядзення работ, правільна ўсталяваная прылада электроннай аплаты будзе выдаваць гукавыя сігналы падчас праезду пад станцыямі збору платы згодна з парадкам тэхналагічнай эксплуатацыі (кіраўніцтвам карыстальніка). Аднак спісанне грашовых сродкаў з вашага рахунка за праезд па гэтым участку дарогі выконвацца НЕ БУДЗЕ.

Пра аднаўленне збору платы за праезд на названым участку платнай дарогі будзе паведамлена дадаткова.