Паважаныя карыстальнікі!

Інфармуем Вас аб тым, што з 15 красавіка праводзяцца рамонтныя работы на аўтамабільнай дарозе М-6 Мінск –Гродна – мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі) на ўчастку з 221-га па 234-ты км. Рух транспарту ў абодва бакі арганізаваны па дзвюх палосах, у сувязі з чым пры праездзе пад станцыяй збору аплаты, размешчанай на гэтым участку дарогі, у бок горада Гродна магчымыя выпадкі некарэктнай працы прылад электроннай аплаты (напрыклад, адсутнасць гукавога сігналу).

Пры наяўнасці ў транспартным сродку прылады электроннай аплаты, яе карэктнай усталёўцы і дастатковай колькасці грашовых сродкаў на балансе прылады, а таксама пры выкананні іншых правілаў карыстання платнымі аўтадарогамі пры праездзе пад названай станцыяй парушэнні фарміравацца не будуць.

Звяртаем вашу ўвагу, што падчас праезду пад станцыяй збору платы ў бок Мінска правільна ўсталяваная прылада электроннай аплаты будзе выдаваць гукавыя сігналы згодна з парадкам тэхналагічнай эксплуатацыі (кіраўніцтвам карыстальніка).