Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі!

З 15 снежня 2020 года ў нацыянальнай электроннай сістэме збору платы за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь BelToll пачне дзейнічаць новы спосаб аплаты. Вадзіцелі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, якія маюць абавязацельствы па аплаце, змогуць разлічвацца за перыяд, на працягу якога яны плануюць карыстацца платнымі дарогамі, з дапамогай электроннай віньеткі.

Галоўная перавага, якую дае дадзены спосаб аплаты, заключаецца ў адсутнасці неабходнасці звяртацца ў пункт абслугоўвання BelToll – набыць электронную віньетку можна ў рэжыме анлайн, наведаўшы адпаведны раздзел афіцыйнага сайта сістэмы www.beltoll.by. Пры куплі даныя транспартнага сродку, для якога набываецца віньетка (рэгістрацыйны знак і краіна рэгістрацыі транспартнага сродку), а таксама інфармацыя пра выбраныя перыяд яе дзеяння трапляюць у сістэму BelToll, якая аўтаматычна кантралюе выкананне карыстальнікам парадку аплаты пры праездзе транспартнага сродку па платных дарогах Рэспублікі Беларусь.

Электронную віньетку можна будзе набыць з 1 снежня 2020 года на 15 альбо 30 каляндарных дзён, а таксама на каляндарны год. Яе кошт складае 14, 22 і 75 еўра адпаведна і аплачваецца карыстальнікам у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на момант аплаты. Пры гэтым каляндарным годам лічыцца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.

Карыстальнікам электроннай сістэмы збору платы важна помніць, што з увядзеннем электроннай віньеткі традыцыйны спосаб унясення платы за праезд з выкарыстаннем прылады электроннай аплаты па-ранейшаму застаецца даступным для ўсіх транспартных сродкаў, якія маюць абавязацельствы па аплаце праезду па платных дарогах Рэспублікі Беларусь.