Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі!

З радасцю паведамляем, што пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2020 года № 56 «Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2013 года № 27» пашыраны спіс плацежных сістэм, банкаўскія аплатныя карты якіх могуць выкарыстоўвацца ў сістэме BelToll для разлікаў у пунктах абслугоўвання.

З 1 студзеня 2021 года ўнесці закладны кошт прылады электроннай аплаты, аплаціць праезд па платных дарогах у рэжыме перадаплаты, унесці плату па разавым тарыфе, плату ў павялічаным памеры і набыць электронную віньетку можна будзе ў тым ліку і з дапамогай банкаўскіх карт плацежнай сістэмы «МІР».