Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!
Паведамляем Вам пра тое, што 5 красавiка з 23:00 да 06:00 6 красавiка 2021 года плануецца правядзенне тэхналагічных работ. У гэты час будуць недаступны некаторыя паслугі:
- пакупка электроннай віньеткі;
- заключэнне і закрыццё дагавора або рахунку карыстання платнай дарогай;
- праверка стану рахунку на пунктах абслугоўвання і з дапамогай паслугі SMS-баланс;
- папаўненне рахунку ў пунктах абслугоўвання кліентаў;
- замена БП;
- атрыманне кансультацый па дагаворах на Інфалініі;
- выкананне аперацый па аплаце па разавым тарыфе і атрыманне SMS-паведамлення аб парушэннях.
Таксама магчымы перабоі ў працы сайта www.beltoll.by і Асабістага кабінета.
Праверце, калі ласка, стан рахунку Вашай бартавой прылады да 22:30 5 красавiка і, калі гэта неабходна, папоўніце яго (па дагаворах у рэжыме перадаплаты).
Тэхналагічны перапынак не ўплывае на спагнанне платы за праезд.