Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі,

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што з 23.01.2016 г. у сілу ўступілі змяненні ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якімі змяняецца форма падачы зваротаў і прэтэнзій у электронным выглядзе. Пачынаючы з 1 сакавіка 2016 г. пры падачы зваротаў у электронным выглядзе ў далейшым неабходна будзе ўказваць наступную інфармацыю:

Для фізічных асоб:

1. Ваш E-mail;

2. Прозвішча, імя, імя па бацьку;

3. Адрас месца жыхарства (зваротны адрас);

4. Рэгістрацыйны знак ТС;

5. № акта(-ў) парушэння(-ў);

6. Далучэнні.

Для юрыдычных асоб:

1. Ваш E-mail;

2. Поўнае найменне юрыдычнай асобы;

3. Адрас месца знаходжання юрыдычнай асобы (зваротны адрас);

4. Рэгістрацыйны знак ТС;

5. № акта(-ў) парушэння(-ў);

6. Далучэнні.

Абавязкова загрузіце запоўненую форму Прэтэнзіі (у выпадку падачы прэтэнзіі ў сувязі з налічэннем і спагнаннем платы ў павялічаным памеры), Акт парушэння парадку аплаты за праезд транспартных сродкаў, Дадатак да Акта парушэння і Дакумент, які пацвярджае факт аплаты праезду ў павялічаным памеры (пры яго наяўнасці).