Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі,

звяртаем вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 5 сакавіка 2016 года №6 «Аб увядзенні ў 2016 годзе часовых абмежаванняў нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын адносна рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 19.03.2016, 8/30776) уводзяцца часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у наступныя перыяды:

- з 21 сакавіка па 22 красавіка 2016 года (вясенніперыяд);

- з 23 мая па 31 жніўня 2016 года (летні перыяд).

Упершыню ў адпаведнасці з указанай пастановай сезонныя абмежаванні ва ўказаныя перыяды не распаўсюджваюцца на платныя аўтамабільныя дарогі (участкі платных аўтамабільных дарог) Рэспублікі Беларусь, што, несумненна, павышае транзітную прывабнасць нашай краіны.