Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!

Інфармуем Вас, што у сувязі з падрыхтоўкай да дэнамінацыі беларускага рубля з 21:00 30 чэрвеня па 04:00 1 ліпеня 2016 года плануецца правядзенне тэхналагічных работ.

У гэты час будуць НЕдаступныя наступныя паслугі:

  • рэгістрацыя праз сайт beltoll.by;
  • заключэнне дагавора карыстання платнай дарогай;
  • выдача бартавых прылад;
  • праверка стану рахунка;
  • папаўненне рахунка у пунктах абслугоўвання кліентаў;
  • скасаванне дагавора;
  • вяртанне астатку баланса і закладнога кошту бартавой прылады.

Загадзя паклапаціцеся пра атрыманне бартавой прылады і папаўненне рахунка Вашай прылады, звярнуўшыся у пункт абслугоўвання сістэмы BelToll.

Тэхналагічны перапынак НЕ ўплывае на спагнанне платы за праезд!

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхналагічных работ па падрыхтоўцы да дэнамінацыі ААТ «Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам», з 21:00 30 чэрвеня 2016 года па 8.00 1 ліпеня 2016 года правядзенне аперацый у сістэме электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак будзе немагчыма.

У сувязі з тэхналагічнымі работамі банкаў-эмітэнтаў банкаўскіх плацежных картак рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь таксама магчымыя збоі пры правядзенні аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх картак па-за дадзеным перыядам.