Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!
Каб падаць зварот у электронным фармаце, Вам неабходна прайсці аўтарызацыю (для гэтага клікніце тут ), запоўніўшы палі ніжэй:

  1. Адрас электроннай пошты.
  2. Праверачны код (сімвалы на малюнку).

Пасля таго, як з’явіцца паведамленне пра паспяховую аўтарызацыю, на пазначаны электронны адрас Вам прыйдзе спасылка для запаўнення Формы звароту. Спасылка можа быць дастаўлена на электронны адрас на працягу 5 хвілін.

Іншыя спосабы падачы прэтэнзій (асабістая падача зваротаў у ДУ «Транспартная інспекцыя», у пунктах абслугоўвання кліентаў сістэмы BelToll, а таксама паштовым адпраўленнем на адрас ДУ «Белаўтастрада» і ДУ «Транспартная інспекцыя») працягваюць дзейнічаць без змяненняў.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што згодна з пунктам 1 артыкула 12 Закону РБ «Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб» № 300-3 ад 18.07.2011 звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове. У адпаведнасці з артыкулам 18 пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты афармляюцца на мове звароту.