Сістэма электроннага спагнання платы за праезд у Республіцы Беларусь
+375 172 798-798; +375 25 798 95 95;
+375 44 798 95 95 ; +375 29 798 95 95;
 e-mail: info@beltoll.by 

На пазначаны Вамі ў дагаворы карыстання платнай дарогай адрас электроннай пошты быў адпраўлены электронны ліст з данымі для доступу ў Асабісты кабінет (ID кліента і пароль).

Калі ў дагаворы не пазначаўся адрас электроннай пошты або пазначаўся, але Вы хочаце скарыстацца іншым адрасам, Вы можаце самастойна стварыць Асабісты кабінет на сайце www.beltoll.by праз «Уваход у Асабісты кабінет» – «Зарэгістравацца зараз».

Пасля рэгістрацыі Вашага адраса электроннай пошты Вы атрымаеце паведамляльны ліст з данымі для доступу ў Асабісты кабінет (ID кліента (лагін) і пароль). Для ўваходу ў Асабісты кабінет неабходна ўвесці атрыманы ў электронным лісце ID кліента (лагін) і пароль, а таксама праверачны код бяспекі (captcha).

Пасля паспяховага ўваходу Вам неабходна змяніць імя карыстальніка (ID кліента/лагін), якое ў далейшым Вы зможаце выкарыстоўваць для доступу ў Асабісты кабінет. На гэтым этапе пароль змяняць не трэба.

У Асабістым кабінеце інфармацыя даступна на наступных мовах  flags    

Больш падрабязную інфармацыю пра працу з Асабістым кабінетам Вы зможаце атрымаць у раздзеле Пытанне-адказ або ў Інструкцыі па працы ў асабістым кабінеце..